Лукашэнка заявіў, што не лічыць дармаедамі беларусаў, якія працуюць у Расіі

Аляксандр Лукашэнка падчас размовы з калектывам ААТ "Протас" выказаўся на тэму дармаедаў. Паводле яго слоў, неабходныя рашучыя меры, каб іх прымусіць працаваць. Ён нагадаў, што дармаедаў у нашай краіне налічваецца каля 400 тысяч чалавек. Але гэта не адносіцца да тых беларусаў, якія працуюць у Расіі.

"Маўляў, Лукашэнка прымушае ўсіх, хто працуе ў Расіі, вярнуцца, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Гэта не так. Зарабляеце, дасылаеце сюды грошы — гэта ваш унёсак. Гаворка ідзе пра іншых — аб лайдаках, якія не працуюць ні ў Беларусі, ні ў Расіі, ні ў іншых краінах".

Лукашэнка адзначыў, што ў будучым дармаеды запатрабуюць пенсіі. "А адкуль пенсіі? Ад нас з вамі. Таму я і патрабую рашучых мер у барацьбе з тымі, хто нідзе не працуе", — сказаў кіраўнік Беларусі.

Кожны павінен працаваць, прыносіць карысць сям'і і дзяржаве, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі