Лукашэнка заявіў, што трэба займацца падрыхтоўкай 100 тысяч "партызанаў"
У чацвер кіраўнік дзяржавы сустрэўся з кіраўнічым складам беларускіх Узброеных сілаў.
19 лютага Аляксандр Лукашэнка наведаў Міністэрства абароны Беларусі, сустрэўся з кіраўнічымі кадрамі Узброеных Сілаў ды зрабіў шэраг гучных заяваў. Нямала ён гаварыў пра перспектывы беларускага войска, якое мусіць быць баяздольным і мабільным. Ён параіў беларускім генералам вывучыць досвед канфлікту на Данбасе.
Таксама Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб праводзілася падрыхтоўка так званых "партызанаў".
Лукашэнка: "У момант ваенных дзеянняў, не дай Бог, нам давядзецца прызваць і мы прызавем у тэрытарыяльныя войскі звыш 100 тысяч насельніцтва. Трэба займацца навучаннем гэтых людзей".
Ён падкрэсліў, што трэба пастаянна кантраляваць спіс гэтых людзей, прызываць іх на зборы (на 2-3 дні ці на тыдзень), адпрацоўваць асноўныя функцыі, якімі яны будуць займацца ў ваенны час.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што падчас сучаснай вайны Беларусі могуць пагражаць добра падрыхтаваныя і мабільныя групы, і з нашага боку мусяць быць падрыхтаваныя адпаведныя падраздзяленні, каб "тым самым адказаць". І ён заклікаў праводзіць вучэнні з улікам гэтай асаблівасці, каб беларускія вайскоўцы ўмелі дзейнічаць у такой сітуацыі.
На відэа гэтыя словы гл. ад 14.56.
Міністр абароны падарыў Лукашэнку аўтамат Калашнікава (фота, відэа)