Лукашэнка збіраецца наведаць завод "Атлант": "Паглядзім глыбей, што адбываецца"

Лукашэнка збіраецца наведаць завод "Атлант": "Паглядзім глыбей, што адбываецца"

Аляксандр Лукашэнка збіраецца наведаць мінскі завод "Атлант". Пра гэта ён заявіў у пятніцу падчас паездкі ў Старадарожскі раён. Там ён наведаў сельскагаспадарчае прадпрыемства "Шапчыцы-агра", падшэфную гаспадарку "Атланта". З гэтай нагоды Лукашэнка і загаварыў пра свае планы.

"Паглядзім глыбей, што адбываецца,цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Я хачу паглядзець, што ў нас увогуле з "белай" тэхнікай робіцца".

Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што ў яго ёсць "ўнутраная насцярожанасць і боязь" за мінскае прадпрыемства. Ён не выключае, што яно атрымае дзяржаўную падтрымку для развіцця. Пытанне гэтае ўжо вывучаецца, але канчатковае рашэнне будзе прынятае падчас візіту на "Атлант".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі