Лукашэнка — нядаўняму лідару пратэстаў у Арменіі: Я чакаў гэтай сустрэчы

Лукашэнка — нядаўняму лідару пратэстаў у Арменіі: Я чакаў гэтай сустрэчы

14 траўня ў Сочы прайшла сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Арменіі Нікала Пашыняна. Пашынян — нядаўні апазіцыянер, лідар масавых масштабных акцый пратэсту (на тэлеканале "Беларусь 1" іх назвалі "масавымі беспарадкамі", гл. відэа), якія прывялі да яго абрання на пасаду кіраўніка ўраду. Раней Лукашэнка заяўляў, што ўважліва назіраў за падзеямі ў Ерэване.

У Сочы ў панядзелак праходзіць пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Гэтым і скарысталіся лідары краін для двухбаковых сустрэчаў. Перад сустрэчай з Лукашэнкам Пашынян паразмаўляў з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

"Я чакаў гэтай сустрэчы, — цытуе БЕЛТА словы Аляксандра Лукашэнкі, сказаныя падчас сустрэчы з Нікалам Пашынянам. — Нам сапраўды варта пагаварыць. Наўрад ці мы канцэптуальна паспеем на кароткай назе абмеркаваць усе праблемы, якія ў свеце існуюць, вакол нас".

Па словах Лукашэнкі, ён лічыць, што ў адносінах Беларусі і Арменіі не мусіць быць праблем.

"Увогуле, вы малайцы, — кажа Лукашэнка. — Вы вельмі годна і правільна выйшлі з гэтай сітуацыі, вы гэта самі ўжо адчулі. Мы рады за вас".

Беларускі кіраўнік павіншаваў Нікала Пашыняна з абраннем на пасаду прэм'ер-міністра. Ён сказаў, што Арменія можа спадзявацца на Беларусь: "Наша палітыка ў адносінах вельмі блізкага нам армянскага народу ніколі не зменіцца. Гэта я вам абяцаю".

Пашынян падзякаваў за тое, што беларускія журналісты аб'ектыўна падавалі інфармацыю пра падзеі ў Арменіі. Ён лічыць, што ў адносінах краін ёсць вялікі незадзейнічаны патэнцыял.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі