Лукашэнку пазбавяць звання ганаровага доктара Кіеўскага ўніверсітэта
Вучоны савет Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі 7 чэрвеня пазбавіць Аляксандра Лукашэнку звання ганаровага доктара гэтай ВНУ. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на рэктара навучальнай установы Уладзіміра Бугрова.
Падставамі для таго рашэння рэктар назваў "парушэнне правоў чалавека, непавагу да дзяржавы Украіна". Ён прызнаў, што працэдуры пазбаўлення звання раней не існавала — гэта будзе першы прэцэдэнт.
Званне ганаровага доктара КНУ Лукашэнка атрымаў у лістападзе 2009 года, калі рэктарам універсітэта быў Леанід Губерскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.