Лукашэнку перадалі ліст ад прэзідэнта Сірыі Башара Асада

Лукашэнку перадалі ліст ад прэзідэнта Сірыі Башара Асада

Аляксандру Лукашэнку перадалі ліст ад прэзідэнта Сірыі Башара Асада. У чацвер кіраўнік Беларусі сустрэўся ў Мінску ў Палацы Незалежнасці з сірыйскім міністрам Мансурам Азамам. Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка адзначыў, што для яго важна пачуць інфармацыю пра сітуацыю ў Сірыі з першых вуснаў. Мансур Азам распавёў пра 70% інфраструктуры краіны, якая была разбураная падчас ваенных дзеянняў. А паколькі вайна з тэрарыстамі з “Ісламскай дзяржавы” і іншых груповак заканчваецца, а тэрыторыя вызваляецца, сірыйскія ўлады думаюць пра аднаўленне. І спадзяюцца на дапамогу Беларусі.

Госць з Сірыі знаходзіцца ў Беларусі з 1 красавіка. За гэты час ён паспеў сустрэцца з кіраўніцай адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай, міністрам адукацыі Ігарам Карпенкам, пабываў на Мінскім аўтамабільным заводзе, у Нацыянальнай бібліятэцы, на “Мінск-Арэне”, у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі