Лунінецкія дзеці не паедуць у Крым
Іх бацькі баяцца сутычак на тэрыторыі Украіны і адмаўляюцца ад прапанаванага санаторна-курортнага лячэння.
Як паведамляе інтэрнэт-партал "Медыя-Палессе", 30 дзяцей з Лунінецкага раёна планавалі 28 лютага паехаць на аздараўленне ў санаторый “Беларусь” у Місхоры (Крым, Украіна).
Аднак выезд групы адменены. Бацькі некаторых дзетак, хвалюючыся за іх бяспеку, пачалі пісаць заявы на адмову ад пуцёвак. Параіўшыся з кіраўніцтвам санаторыя, лунінецкія чыноўнікі вырашылі ўвогуле адмяніць паездку.
Калі сітуацыя ў суседняй краіне ўлагодзіцца, то наступная паездка ў Крым адбудзецца ў чацвертым квартале гэтага года.