Львіц заапарка ў Гродне не будуць караць за напад на жанчыну (відэа)

Паводле слоў дырэктара, жывёлы не вінаватыя ў сумным здарэнні. "Гэта драпежнікі, іх паводзіны прадказальныя, — цытуе словы Жданкіна БЕЛТА. — Ён мяркуе, што прычынай няшчаснага выпадку, у выніку якога супрацоўніца заапарка пазбавілася рукі, стала яе самачыннае парушэнне правілаў бяспекі".



Нагадаем, 37-гадовая работніца кармакухні заапарка пералезла праз агароджу секцыі "драпежныя жывёлы" і прасунула руку ў вальер, каб пагладзіць ільвіцу. Драпежніца яе пакусала. У выніку, жанчыне ампутавалі руку.



Паведамляецца, што ў Гродзенскім заапарку жывуць дзве львіцы, якіх прывезлі з Расіі. Якая з іх — Саяна ці Персея — напала на пацярпелую, невядома.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі