Лякарні Мінска і вобласці, занятыя пад COVID-19, вяртаюць у звычайны рэжым

Лякарні Мінска і вобласці, занятыя пад COVID-19, вяртаюць у звычайны рэжым

Лякарні, перапрафіляваныя пад прыём хворых з каранавіруснай інфекцыяй, неўзабаве вернуцца да звычайнага рэжыму працы, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. 

Гэта тлумачыцца тым, што захворванне COVID-19 па краіне ніжэйшае, чым чакалася. 

"У стацыянарах Мінскай вобласці для пацыентаў з COVID-19 было перапрафілявана 32% ложкавага фонду. Найбольшая колькасць свабодных ложкаў зараз налічваецца ў Мінскім абласным супрацьтуберкулёзным дыспансеры, цэнтральных раённых лякарнях Салігорскага, Слуцкага, Стаўбцоўскага, Клецкага, Валожынскага, Маладзечанскага, Вілейскага і Уздзенскага раёнаў", — рапартуе прэс-служба Мінздароўя.

Да звычайнага рэжыму працы вяртаюцца і лякарні Мінска. 25 студзеня для планавай працы адчыніцца радзільня №2, у якой апошнім часам ляжалі хворыя на COVID-19. Цяпер там ідзе санапрацоўка памяшканняў, якой займаюцца вайскоўцы з батальёна радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Мінабароны.

Прыём хворых з каранавірусам спыніла таксама Мінская гарадская гінекалагічная лякарня. Яе таксама адчыняць для планавага прыёму 25 студзеня. 

Акрамя таго, бліжэйшым часам плануецца вярнуць у звычайны рэжым працы дзіцячую інфекцыйная лякарню (куды шпіталізавалі таксама і дарослых пацыентаў) і 1-ю гарадскую клініку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі