Людзі ў балаклавах выламалі дзверы ў пад'ездзе шматпавярховіка ў Мінску
Невядомыя ў балаклавах выламалі дзверы ў пад'здзе дома ў Брылевічах / скрыншот відэа
У сетцы з'явілася відэа, як людзі ў форме аліўкавага колеру і балаклавах выламваюць дзверы ў шматпавярхоўцы ў Мінску.
На кадрах відаць, як да пад'езда падбягаюць некалькі чалавек у форме, адзін з іх трымае ў руках лом. Мужчына з ломам здзяйсняе нейкія маніпуляцыі за кадрам, пасля чаго група заходзіць у пад'езд.
Падзеі адбываліся ў адной з шматпавярховак у мінскім мікрараёне Брылевічы. Жыхары напярэдадні ўвечары ўключылі ў сябе на доме бел-чырвона-белае падсвятленне. Людзі ў балаклавах яго пагасілі — меркавана выкруцілі плафоны.
Вялікі бел-чырвона-белы сцяг з'явіўся мінулай ноччу і на адной са шматпавярховак у жылым комплексе "Мінск-Мір". Акрамя таго, у шэрагу мікрараёнаў Менска напярэдадні ўвечары прагрымелі салюты ў бел-чырвона-белай гаме.
25 сакавіка ў Беларусі традыцыйна адзначаюць Дзень Волі. Правесці афіцыйныя мерапрыемствы з нагоды свята ўлады ні ў Мінску, ні ў іншых гарадах краіны не дазволілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.