Людзям з інваліднасцю вярнулі паркоўку побач з Камароўскім рынкам у Мінску

Людзям з інваліднасцю вярнулі паркоўку побач з Камароўскім рынкам у Мінску

У чэрвені 2017 года знікла зручная паркоўка для людзей з інваліднасцю побач з Камароўскім рынкам у Мінску. Раней аўтамабілі з жоўтымі налепкамі маглі запаркавацца ўздоўж вуліцы Куйбышава ля левага боку рынка. Адтуль было нескладана дабрацца да гандлёвых шэрагаў.

Ал падчас капітальнага рамонту на Куйбышава знак, які дазваляў паркавацца інвалідам, знік. Супрацоўнікі ДАІ, якія дзяжурылі побач, забаранялі аўтамабілям людзей з інваліднасцю стаяць уздоўж вуліцы і ў дварах.

Людзям з інваліднасцю вярнулі паркоўку побач з Камароўскім рынкам у Мінску
Вуліца Куйбышава падчас рамонту. Фота: Еўрарадыё.

Рамонт мусіў скончыцца 26 верасня. Але ні ў кастрычніку, ні ў лістападзе паркоўка не вярнулася на месца

Што праўда, у адміністрацыі "Камароўкі" Еўрарадыё распавялі, што на яго тэрыторыі ёсць яшчэ адна паркоўка для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Яна размяшчаецца ў непасрэднай блізкасці ад гандлёвых шэрагаў. Заезды на яе ёсць і з вуліцы Куйбышава, і з вуліцы Кульман.

Каб трапіць на гэтую паркоўцу, кіроўца з інваліднасцю мусіць пад'ехаць да шлагбаўма, праз які на тэрыторыю рынка трапляюць аўтамабілі з таварам. Пабачыўшы на шкле машыны жоўты квадрацік з інвалідным вазком, супрацоўнік рынка, які там дзяжурыць, прапусціць яе і распавядзе, дзе менавіта запаркавацца ў зручным месцы:

Людзям з інваліднасцю вярнулі паркоўку побач з Камароўскім рынкам у Мінску

Паркоўка ж уздоўж вуліцы Куйбышава да нядаўняга часу заставалася закрытай, нягледзячы на тое, што рамонт скончыўся яшчэ ў верасні. Але зараз супрацоўнікі ДАІ знялі чорны поліэтылен са знакаў. Аўтамабілі людзей з інваліднасцю ізноў могуць зручна паркавацца непадалёк ад увахода на Камароўскі рынак:

Людзям з інваліднасцю вярнулі паркоўку побач з Камароўскім рынкам у Мінску
Так вуліца Куйбышава выглядае ў канцы студзеня. Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі