Сённяшні стрым з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам будзе прысвечаны беларускім ІП. Хто яны — гэтыя індывідуальныя прадпрымальнікі, якія не дзякуючы, а насуперак працягваюць рабіць сваю справу? Колькі іх, што іх чакае і чаму іх не палохаюць злавесныя абяцанні і жорсткія змены ўмоў працы з боку беларускіх уладаў?
У другой частцы стрыму абмяркуем уплыў абвешчанай у Расіі "частковай мабілізацыі" на эканоміку Беларусі, хлусню міністра абароны РФ Шайгу пра загінулых на вайне ва Украіне, гісторыю расійскіх войнаў XX стагоддзя.