Мацкевіч: Пуцін абвясціў доўгатэрміновую праграму крамлёўскага рэжыму

Сёння расійскі прэзідэнт абвясціў аб уваходжанні Крыма ў склад Расіі. Падчас сваёй прамовы ён раскрытыкаваў Захад і, у прыватнасці, ЗША: "Пасля падзення біпалярнай сістэмы на планеце не стала больш стабільнасці".



На думку Уладзіміра Мацкевіча, анэксіяй Крыма Расія скасавала той парадак, які ўсталёўваўся пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. У сённяшні выступе Пуцін абазначыў доўгатэрміновую стратэгію свайго рэжыму, лічыць аналітык:



Мацкевіч: "Шчыра кажучы, мне падалося, што ў сённяшняй заяве Пуціна не было такога маніфесту. Гэта хутчэй быў захад на тое, каб спрасціць усё як мага болей, спрасціць гэтую анэксію, гэтую агрэсію. І яшчэ раз прадэманстраваць, што анэксія Крыма была не выпадковым учынкам, а гэта — доўгатэрміновая вынашаная стратэгія сённяшняга пуцінскага, крамлёўскага рэжыму".



Эксперт мяркуе, што Пуцін хоча атрымаць лаўры новага "імперскага будаўніка", не жадаючы дзяліцца імі нават з Дзяржаўнай Думай. На думку Мацкевіча, менавіта гэтым тлумачацца ўчорашняе адкліканне з Думы законапраекта пра спрошчанае прыняццё новых тэрыторыяў і сённяшняя заява Пуціна.



Фота — ampby.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі