Матвіенка атрымала ад Лукашэнкі ордэн, ікону, кветкі і беларускамоўную кнігу
Беларусь з візітам наведала старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Матвіенка. 5 сакавіка яна сустрэлася ў Палацы Незалежнасці ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам. "Вы ведаеце, што вы нам самы блізкі, родны чалавек", — сказаў ён.
Матвіенка была ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ быў падпісаны яшчэ вясной 2019 года. У ім адзначаецца "значны асабісты ўнёсак" расійскай дзяржаўнай дзеячкі "ва ўмацаванне сяброўскіх адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй", паведамляе БЕЛТА.
"Хачу скарыстацца выпадкам вашага візіту і заслужаную ўзнагароду ўручыць, — гаварыў Лукашэнка. — ...У кабінеце я не ўручаю нікому ўзнагароды, акрамя сваіх людзей".
Валянціна Матвіенка атрымала ад Аляксандра Лукашэнкі букет беларускіх кветак, ікону і беларускамоўную кнігу "Смак беларускай кухні".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.