Магілёўцу, які вярнуўся з Польшчы, дадалі паўтара года зняволення

Аляксандр Кулікоў

Аляксандр Кулікоў / "Беларусь 1"

Паўтара года зняволення дадалі да ранейшага прысуду магілёўцу Аляксандру Кулікову, затрыманаму пасля вяртання з Польшчы, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

Працэс над Куліковым ішоў у Магілёўскім абласным судзе з 6 снежня. Мужчыну затрымалі ў чэрвені пасля вяртання з Польшчы. Сілавікі абяцалі магілёўцу, які з'ехаў за мяжу праз палітычны пераслед, што яго не пазбавяць волі. Але на мяжы Кулікова затрымалі і змясцілі ў СІЗА.

Праз два месяцы яго асудзілі за каментары ў "экстрэмісцкіх" чатах. Новую справу на яго пачалі за спробу далучыцца да палка Каліноўскага ва Украіне, а таксама за "праходжанне навучання для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці".

Суддзя Дзяніс Кічыгін 20 снежня прызначыў Кулікову чатыры гады пазбаўлення волі. Шляхам частковага складання з ранейшам пакараннем ў выніку магілёўцу прызначылі 4,5 года калоніі агульнага рэжыму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі