МАК паведаміў пра новых расійскіх спартоўцаў, звязаных з допінгам
Камісія Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), якой кіруе Валяры Фурнейрон, выявіла новых расійскіх спартоўцаў, звязаных з допінгам. Раней гэтыя спартоўцы не згадваліся ў дакладах, прысвечаных допінгу ў спорце, перадае БЕЛТА.
На 132-й сесіі МАК Фурнейрон, расказваючы пра будучую Алімпіяду-2018, заявіла: "Мы выключылі 50 трэнераў і 10 чальцоў медыцынскага штаба расійскай дэлегацыі. Мы таксама знайшлі некалькі новых атлетаў, звязаных з допінгам, чые імёны раней не згадваліся ў дакладах".
5 лютага камісія МАК адмовілася выдаць запрашэнні на сёлетнія Гульні 15 расіянам (13 спартоўцам і двум трэнерам), якіх апраўдаў Спартыўны арбітражны судом (CAS). Камісія пад кіраўніцтвам Фурнейрон вырашыла, што арбітраж не ачысціў спартоўцаў ад падазрэнняў у допінгу. Да таго ж CAS пакуль што не апублікаваў матывацыйную частку свайго рашэння.
Таксама з'явілася інфармацыя, што 32 расійскія спартоўцы падалі ў Федэральны суд Швейцарыі і Спартыўны арбітражны суд (CAS) апеляцыі. Яны абскарджваюць нядопуск на сёлетнія Алімпійскія гульні. Кіраўнік арбітражу Джон Коўтс паведаміў, што апеляцыі будуць разглядацца ў Пхёнчхане спецыяльнай выязной панэллю CAS.
На Гульнях-2018 выступяць 168 расійскіх спартоўцаў. Першапачаткова Расія падавала заяўку на 500 чалавек.