МАК пажыццёва дыскваліфікаваў яшчэ 11 расійскіх спартоўцаў

МАК пажыццёва дыскваліфікаваў яшчэ 11 расійскіх спартоўцаў

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) дыскваліфікаваў пажыццёва яшчэ 11 расійскіх спартоўцаў, якія прымалі ўдзел у Сочы-2014, паведамляе tut.by.

Гэта саначнікі Альберт Дземчанка і Таццяна Іванова, лыжнікі Мікіта Крукаў, Аляксандр Бяссмертных і Наталля Мацвеева, канькабежцы Іван Скобраў і Арцём Кузняцоў, бабслеісты Людміла Удобкіна і Максім Бялугін, хакеісткі Таццяна Бурына і Ганна Шчучкіна.

Дземчанка і Іванова пазбаўленыя срэбраных медалёў, якія яны заваявалі на сочынскай Алімпіядзе. Дземчанка быў другім у асабістым турніры і эстафеце, Іванова — толькі ў эстафеце.

МАК паведаміў, што разгледзеў усе 46 спраў расійскіх спартоўцаў, 43 з якіх былі дыскваліфікаваныя, а трое апраўданыя. Аднак пераправеркі допінг-пробаў працягваецца, так што на спартоўцаў могуць пачаць новыя справы.

На цяперашні час Расія пазбавілася 13 медалёў зімовай Алімпіяды-2014. У медальным заліку краіна апусцілася з першага радка на чацвёрты. На Гульнях-2018, як вядома, расійскія спартоўцы не змогуць выступаць пад сваім сцягам і з дзяржаўным гімнам. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі