Макей адзначыў сур'ёзны крызіс у АБСЕ (відэа)

21 ліпеня міністр замежных спраў Уладзімір Макей правёў сустрэчу з дзейным старшынёй АБСЕ, міністрам замежных спраў Сербіі Івіцам Дачычам. Падчас сустрэчы беларускі дыпламат адзначыў: "Украінскі канфлікт паказаў, што АБСЕ знаходзіцца ў сур'ёзным крызісе".

На думку Макея, праблема палягае ў адсутнасці даверу паміж краінамі — чальцамі АБСЕ. "Неабходна правесці сур'ёзную дыскусію наконт будучыні АБСЕ, перафарматаванне яе структуры і дзейнасці", — перадае БелаПАН словы кіраўніка беларускага МЗС. Ён лічыць, што ў гэтай міжнароднай арганізацыі дамагчыся адыходу ад узаемных абвінавачванняў ды прэтэнзій і знайсці аб'яднальныя асновы для дзейнасці АБСЕ.

У сваю чаргу Івіца Дачыч высока ацаніў удзел Беларусі ў вырашэнні ўкраінскага крызісу. Кіраўнік МЗС Сербіі дадаў, што адносіны паміж нашымі краінамі добра развіваюцца. Сёлета чакаюцца сустрэчы кіраўнікоў краін.

Візіт Дачыча ў Мінск арганізаваны для ўдзелу ў пасяджэнні трохбаковай кантактнай групы па Украіне. Яно пройдзе сёння ў другой палове дня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі