Макей лічыць "сырым" пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі ў СНД
Беларусь разлічвае, што ў 2017 годзе ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў ўдасца ліквідаваць рознагалоссі бакоў і падпісаць пагадненне аб свабодным гандлі паслугамі. Як інфармуе БЕЛТА, пра гэта 12 студзеня заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Заява прагучала на пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці.
На думку Макея, у СНД трэба развіваць зону свабоднага гандлю, у рамках якога вызначаныя ўмовы руху тавараў. Беларускі міністр прапаноўвалічыць неабходным вырашыць задачы па фармаванні адзінага рынку дзяржаўных закупак і стварэнні зоны свабоднага гандлю паслугамі.
Станоўчым момантам Макей назваў пратакол, які вызначае этапы фармавання агульных правілаў доступу да закупак. Гэты дакумент быў падпісаны летась.
"Праект пагаднення аб свабодным гандлі паслугамі пакуль, шчыра кажучы, сыры. Захоўваюцца істотныя рознагалоссі бакоў. Тым не менш завяршыць гэтую працу неабходна. у гэтым мы разлічваем на расійскае старшынства. Перакананы, што нашы расійскія калегі дапамогуць знайсці кампраміс, і ў 2017 годзе мы, нарэшце, выйдзем на падпісанне адпаведнага пагаднення", — выказаў спадзяванне беларскі міністр.