Макей: Мы не хочам размяшчаць у сябе дадатковыя замежныя вайсковыя базы

Макей: Мы не хочам размяшчаць у сябе дадатковыя замежныя вайсковыя базы

Беларусь не хоча быць крыніцай напружанасці ў рэгіёне і нікому не пагражае. З такой заявай міністр замежных спраў Уладзімір Макей выступіў на першай канферэнцыі ганаровых консулаў Беларусі, перадае БЕЛТА.

Па яго словах, Беларусь праз яе шчыльныя адносіны з Расіяй штучна хочуць паказаць пагрозай для суседзяў. 

"Калі нам штучна спрабуюць навязаць тэматыку аб тым, што Беларусь праз свае шчыльныя адносіны з Расіяй ўяўляе "пагрозу" для кагосьці з суседзяў — для Украіны, для Балтыйскіх краін або для Польшчы... Зразумела, калі пачынаеш апраўдвацца, адназначна будзе здавацца, што ты ў чымсьці вінаваты. Мы ў адказ цвёрда заяўляем, што з нашай тэрыторыі ніколі не зыходзіла пагроза ў дачыненні да ніводнай з краін і не будзе зыходзіць. Мы ніколі не маем намеру пачынаць вайну ў адносінах да кагосьці. Мы не хочам размяшчаць у сябе дадатковыя нейкія замежныя вайсковыя базы, таму што разумеем, што гэта будзе выкарыстана нашымі партнёрамі па той бок мяжы для адэкватнага адказу, і гэта прывядзе да нагнятання напружанасці. Мы не хочам быць крыніцай напружанасці", — падкрэсліў міністр.

Макей дадаў, што Беларусь — адзіная краіна на постсавецкай прасторы, дзе не было ўзброеных канфліктаў. Мяркуючы па ўсім, Літву, Латвію і Эстонію беларускі міністр не адносіць да постсавецкай прасторы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі