Макей: не выключана, што Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць крэдыты
На сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна можа абмярковацца тэма крэдытаў. Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей паведаміў у інтэрв'ю РБК.
Візіт Лукашэнкі ў Маскву запланаваны на канец лютага. Па словах Макея, падчас яго будуць абмяркоўвацца будучыя стасункі Беларусі і Расіі. Не выключана, што згадаюць і ўзаемадзеянне ў фінансава-крэдытнай сферы.
"Але гэта не значыць, што Беларусь будзе прасіць абавязкова крэдыты ў Расіі і прасіць нейкай дапамогі. Магчыма, будзе абмяркоўвацца пытанне фінансава-крэдытнага ўзаемадзеяння з пункту гледжання рэалізацыі розных выгадных сумесных праектаў, якія абмяркоўваліся, дарэчы, падчас візіту віцэ-прэм'ера Барысава ў Беларусь", — удакладніў прадстаўнік афіцыйнага Мінска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.