Макей пагутарыў па тэлефоне з Барэлем

Мігранты ў лагістычным цэнтры / БЕЛТА​
Мігранты ў лагістычным цэнтры / БЕЛТА​

У аўторак адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі Жазэпам Барэлем, паведамляе МЗС краіны.

Бакі абмеркавалі сітуацыю на мяжы Беларусі і Еўрасаюза. Макей заявіў, што Беларусь "нацэлена на сумесны пошук шляхоў вырашэння наяўных праблем", у тым ліку больш хуткае ўрэгуляванне міграцыйнага крызісу. У МЗС Беларусі заявілі аб "непрымальнасці санкцый як інструмента палітыкі" і давялі да ЕС "інфармацыю па ўзмацненні жорсткасці міграцыйнага рэжыму ў Беларусі". Напрыканцы размовы бакі дамовіліся працягваць кантакты па лініі Беларусь – ЕС, адзначае прэс-служба міністэрства.

У сваім акаўнце ў Twitter Барэль паведаміў, што ў часе размовы з Макеем заклікаў Мінск да "неадкладных дзеянняў" па аднаўленню бяспекі ў памежных раёнах Беларусі з ЕС, а таксама вырашэнню гуманітарных праблем людзей, якія там захраслі.

Папярэдняя размова Макея і Барэля адбылася ў нядзелю, 14 лістапада. Барэль сказаў тады Макею, што "людзі не павінны выкарыстоўвацца ў якасці зброі", а "цяперашняя сітуацыя [на межах Беларусі з краінамі ЕС] непрымальная".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі