Макей: Турыстаў, якія вяртаюцца з-за мяжы, у аэрапорце правяраюць медыкі
За мяжой знаходзіцца каля васьмі тысяч беларускіх турыстаў, якія чакаюць вяртання на радзіму. Ці будуць іх усіх тэставаць на каранавірус, спыталіся журналісты ў міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.
"Наколькі мне вядома, у аэрапорце праходзіць праверка на прадмет наяўнасці тэмпературы, праводзіцца адпаведнае апытанне кожнага. І прымаюцца ўсе неабходныя меры, звязаныя з забеспячэненм кантролю распаўсюду эпідэміі каранавіруса. Я не спецыяліст, не быў у аэрапорце", — патлумачыў кіраўнік беларускай дыпламатыі.
Як паведамлялася раней, найбольшая колькасць беларускіх турыстаў за мяжой знаходзіцца ў Егіпце — каля шасці тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.