Макей: Венская канферэнцыя — недружалюбны крок у дачыненні да Беларусі
Уладзімір Макей лічыць канферэнцыю ў Вене, прысвечаную беларускаму крызісу, бясплённай і бессэнсоўнай. Пра гэта ён заявіў журналістам у Маскве пасля пасяджэння з расійскім кіраўніком МЗС Сяргеем Лаўровым.
"Канферэнцыя ў тым выглядзе, як яе задумалі арганізатары, з'яўляецца абсалютна бясплённай і бессэнсоўнай задумай. Больш за тое, мы разглядаем яе як недружалюбны крок у дачыненні да Беларусі", — перадае БЕЛТА словы Макея.
Таксама ён заявіў, што ў Еўрасаюза няма ніякай стратэгіі па беларускай тэматыцы.
Ідэю правесці канферэнцыю ў Вене агучыла Святлана Ціханоўская. Яе падтрымаў канцлер Аўстрыі Аляксандар Шаленберг. Мерапрыемства прызначанае на 22 лістапада.
Наконт запрашэння на канферэнцыю прадстаўнікоў беларускай улады ёсць супярэчлівыя звесткі. Мяркуючы па ўсім, чыноўнікаў запрашалі, аднак яны адмовіліся ад удзелу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.