Максім Знак: Калеснікава не збіралася з'язджаць з Беларусі

Максім Знак: Калеснікава не збіралася з'язджаць з Беларусі

Марыя Калеснікава не збіралася пакідаць межы Беларусі. Пра гэта заявіў сябра прэзідыўму  Каардынацыйнай рады Максім Знак. "Мы з Марыяй Калеснікавай абмярковалі сітуацыю пасля таго, што здарылася з Вольгай Кавальковай, якую вывезлі ў Польшчу. І Марыя казала, што ні ў якім разе не будзе згодная на выезд з краіны, калі такое здарыцца з ёю", — распавёў ён у каментары Радыё "Свабода"

Марыя Калеснікава знікла зранку 7 верасня. У цэнтры Мінска, каля Нацыянальнага мастацкага музея, невядомыя людзі зацягнулі яе ў мікрааўтобус з надпісам "Сувязь" і з'ехалі ў невядомым напрамку. 

За некалькі хвілінаў да таго Калеснікаву сустрэў на вуліцы рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук. Выявілася, што жанчына ішла на пошту, каб атрымаць нейкую пасылку ад КДБ. 

Сёння зранку Памежны камітэт паведаміў, што сябры Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава, Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў перасеклі мяжу Беларусі і выехалі ва Украіну. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі