Маладзечанец вылепіў са снегу дзевяціметровы маяк
Маяк, вылеплены са снегу / kraj.by
Маладзечанец Іван Карпіцкі вылепіў са снегу дзевяціметровы маяк, піша kraj.by. На стварэнне скульптуры яму спатрэбілася 17 дзён і 12 кубоў снегу.
Карпіцкі кажа, што рабіў копію вядомага маяка Ля Жуман, пабудаванага на скальным выступе.
"Самым складаным для мяне было паспець да адлігі", — прызнаецца скульптар.
Маяк мае ледзяны плафонам, да якога праведзенае электрычнасць. Уначы ён, як і належыць маяку, свеціцца.
Скульптура пастаўленая на тэрыторыі базы адпачынку "Маяк надзеі" ў вёсцы Солтанаўка Магілёўскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.