Маленькія прыватныя аптэкі і далей змогуць прадаваць лекі па рэцэптах
У аптэцы / @minzdravbelarus
Міністэрства аховы здароўя Беларусі перагледзела абмежаванні, якія планавала ўвесці з 1 чэрвеня для аптэк 5-й катэгорыі. Планавалася, што з пачатку лета такія аптэкі не змогуць прадаваць рэцэптурныя прэпараты. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання тады ўбачыла ў такім рашэнні "дыскрымінацыйныя ўмовы". Міністэрству аховы здароўя было вынесенае прадпісанне.
Сёння прэс-служба медыцынскага ведамства паведаміла, што правілы адкарэктавалі. "Такім чынам, аптэкі пятай катэгорыі ўсіх формаў уласнасці, як і раней, могуць рэалізоўваць лекавыя прэпараты, у тым ліку якія рэалізуюцца па рэцэптах лекара", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства аховы здароўя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.