Малодшага сяржанта ў Брэсце асудзілі на 2,5 года "хіміі" за дзедаўшчыну

Малодшага сяржанта ў Брэсце асудзілі на 2,5 года "хіміі" за дзедаўшчыну

Суд Брэсцкага раёна асудзіў малодшага сяржанта, абвінавачанага ў здзяйсненні вайсковага злачынства, перадае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу абласнога суда.

Пацярпелымі па справе праходзілі тры вайскоўцы. Як выявілася на судзе, малодшы сяржант здзекаваўся з іх, біў рамянём і ўжываў гвалт, дэманструючы грэблівае стаўленне да падначаленых.

Суд прызначыў яму 2 гады 6 месяцаў абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу без канфіскацыі маёмасці. Аднак малады чалавек пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з дзейнасцю прадстаўніка ўлады на 4 гады. Таксама ён пазбаўлены вайсковага звання "сяржант запасу".

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі