Мальта — першая краіна ў ЕС, якая дазволіла канабіс для асабістага выкарыстання
Мальта стала першай краінай у Еўропе, якая дазволіла канабіс для асабістага выкарыстання, піша Sunday Times of Malta. Большасць дэпутатаў парламента прагаласавалі за адпаведны законапраект ("за" — 36, "супраць" — 27). Цяпер усё залежыць ад рашэння прэзідэнта Мальты Джорджа Вела, які павінен зацвердзіць дакумент. Апазіцыянеры заклікаюць яго гэтага не рабіць.
Закон дазваляе на Мальце дарослым абмежавана вырошчваць, купляць і захоўваць (да 7 грамаў) канабіс "для асабістага выкарыстання ў рэкрэацыйных мэтах". Мяркуецца, што насенне будуць распаўсюджваць праз спецыяльныя асацыяцыі. У грамадскіх месцах паленне канабіса застаецца незаконным. Грамадзяне Мальты, якіх раней прыцягвалі да адказнасці за захоўванне канабіса, змогуць дамагчыся зняцця судзімасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.