Манах з Шааліня прабег па вадзе 125 метраў
Манах з Шааліня Шы Лілянь паставіў сусветны рэкорд па "бегу па вадзе", паведамляюць замежныя СМІ. Ён прабег 125 м па паверхні вады.
Праўда, адзначаюць СМІ, пры гэтым ён пайшоў на невялікую хітрасць: на паверхні вады ляжалі 200 невялікіх фанерных дошчачак.
Дарэчы, папярэдні рэкорд у "бегу па вадзе" таксама належаў Шы Ліляню: тады яму ўдалося "прабегчы па вадзе" 120 м.