Мандат спецдакладчыка ААН па Беларусі могуць не працягнуць
Такое меркаванне выказаў у гутарцы з Еўрарадыё праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
Стэфановіч: "Ёсць пагроза, што мандат не будзе працягнуты, бо змянілася канфігурацыя ў Радзе па правах чалавека ААН. Туды вярнуліся Кітай і Расія".
Нагадаем, 25-я сесія Савета ААН па правах чалавека пройдзе ў сакавіку ў Жэневе. Еўрасаюз плануе падымаць на ёй пытанне пра сітуацыю ў Беларусі, падтрымліваць спецдакладчыка па сітуацыі ў нашай краіне Міклаша Харашці. Як вядома. афіцыйны Мінск супрацоўнічаць з ім адмаўляецца.
Валянцін Стэфановіч адзначае, што сесія Савета ААН — гэта добрая магчымасць для беларускіх праваабаронцаў падняць пытанні з правамі чалавека на высокім міжнародным узроўні.