Марціновіча падазраюць па тым жа артыкуле, па якім асудзілі журналістак Белсата
Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар выдання "Наша Ніва" / фота з сацсетак Ягора Марціновіча
Галоўны рэдактар выдання "Наша Ніва" Ягор Марціновіч затрыманы на 72 гадзіны. Яго падазраюць па частцы 1 арт. 342 КК — "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
Гэта той жа артыкул, па якім раней былі асуджаныя на два гады пазбаўлення волі журналісткі тэлеканала Белсат Дар'я Чульцова і Кацярына Андрэева.
Артыкул прадугледжвае адказнасць за "арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях".
Пакаранне па гэтай частцы артыкула вар'іруецца ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.
Марціновіч быў затрыманы сёння днём. Пазней у яго кватэры прайшоў ператрус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.