МАРГ адмяніў нараду па праблемах рэстаратараў і сферы паслуг

МАРГ адмяніў нараду па праблемах рэстаратараў і сферы паслуг

25 сакавіка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю хацела правесці нараду пра праблемны стан у рэстаранным бізнесе і сферы бытавых паслуг. Запрашэнне на яго з грыфам “ВЕЛЬМІ ТЭРМІНОВА!” атрымалі чыноўнікі, прадстаўнікі 13 камерцыйных арганізацый, якія займаюцца дастаўкай ежы — ад піцэрыі “Піцца Лісіцца” і “Менюбай” да “МакДональдса” і KFC, — і тры аб’яднанні бізнесменаў.

Але, як стала вядома Еўрарадыё, удзень 24 сакавіка сустрэчу адмянілі. Гэта пацвердзіла нам кансультант сферы міжнароднага супрацоўніцтва МАРГ Вераніка Велент, чый нумар пазначаны ў дакуменце.

Прычыны, па якой нарада адмененая, чыноўніца не ведае. Не змаглі іх паведаміць і ў прэс-службе міністэрства.

24 сакавіка прэм’ер-міністр Сяргей Румас заявіў, што ўрад рыхтуе прапановы для падтрымкі прадпрыемстваў і бізнесу, якія маюць праблемы праз пандэмію каранавіруса. 

"Мінэканомікі прапанавала даволі шырокі набор інструментаў, які ўключае і падатковыя канікулы, і крэдытныя вакацыі, і падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў”, — паведаміў Румас. З тым, як падтрымліваць прадпрымальнікаў, урад мае намер вызначыцца да 31 сакавіка.

МАРГ адмяніў нараду па праблемах рэстаратараў і сферы паслуг

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі