МАРГ параіў як змагацца з "разводам" на v-banking: не даваць мабільнік невядомым

МАРГ параіў як змагацца з "разводам" на v-banking: не даваць мабільнік невядомым

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зноў звярнула ўвагу на махінацыі з паслугай v-banking (v-кашалёк). Ведамства дало рэкамендацыі, як не стаць ахвярай "разводу".

Як распавядала Еўрарадыё, махляры сталі выкарыстоўваць гэтую схему прыкладна год таму. Яны кажуць, быццам паблыталі нумар тэлефона, калі пералічвалі грошы. Ахвяру просяць усталяваць праграму v-banking, і тая паказвае, што чалавек атрымаў на свой рахунак 100 рублёў. Гэтыя грошы махляр прапануе пераслаць яму — як памылкова налічаныя. 

Насамрэч, гэта безадсоткавы крэдыт ад мабільнага аператара, які налічваецца карыстальніку, які ўсталёўвае праграму. І выплачваць яго давядзецца ўладальніку мабільніка. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі