МАРГ зарэгістраваў у Беларусі ў кастрычніку дэфляцыю
Крама / БЕЛТА
У кастрычніку ў Беларусі была зарэгістраваная дэфляцыя — то бок, зніжэнне цэн. Пра гэта журналістам заявіў намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун, перадае БЕЛТА.
6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка забараніў павышаць цэны. А 19 кастрычніка выйшла пастанова ўрада, у якой вызначалася сістэма рэгулявання цэн.
"Першапачаткова быў шквал зваротаў. Фіксавалася больш чым 500 зваротаў у дзень — і гэта толькі пісьмовых, плюс яшчэ анлайн-форма і гарачая лінія па пытаннях растлумачэння парадку цэнаўтварэння. Пытанняў узнікала шмат, асабліва ў нехарчовым сегменце, бо харчовы і раней знаходзіўся ва ўмовах цэнавага рэгулявання, падыходы ім вядомыя", — расказаў Картун пра наступствы ўрадавай пастановы для гандлю.
Як распавядала Еўрарадыё, у шэрагу гарадоў іпэшнікі проста спынялі працу, бо не маглі гандляваць па новых правілах. Шмат дзе іх пагрозамі прымушалі выйсці на працу.
"Мы ўжо бачым эфект ад прынятых мер. У кастрычніку ў нас дэфляцыя. І па годзе ў цэлым інфляцыя істотна замарудзіцца", — адрапартаваў прадстаўнік МАРГ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.