Марын Ле Пен абяцае вывесці Францыю з еўразоны і вярнуць франк у якасці валюты

Марын Ле Пен абяцае вывесці Францыю з еўразоны і вярнуць франк у якасці валюты

Кандыдатка ў прэзідэнты Францыі ад партыі "Нацыянальны фронт" Марын Ле Пен апублікавала сваю перадвыбарчую праграму. Лідарка правых выступае за больш істотную самастойнасць Францыі і меншую ролю Еўрасаюза ў жыцці краіны.

Ле Пен абяцае, што ў выпадку перамогі на прэзідэнцкіх выбарах скароціць ўзаемадзеянне з органамі Еўрасаюза і паспрабуе выйсці з еўразоны, вярнуўшы сваёй краіне франк ў якасці нацыянальнай валюты.

Акрамя таго, Ле Пен выступае за вывад узброеных сілаў краіны з-пад камандавання НАТА, абмежаванне іміграцыі (у тым ліку з краін, населеных ў асноўным мусульманамі) і хоча абмежаваць легальную міграцыю, у тым ліку з іншых краін ЕС.

Ле Пен лічыцца прарасійскім палітыкам. Яна называла дурнымі і бязглуздымі санкцыі, уведзенымі краінамі Захаду ў дачыненні да Расіі з-за анэксіі Крыму і ўзброенага канфлікту на Данбасе, і выступала за паляпшэнне адносін з Масквой.

Першы тур выбараў прэзідэнта Францыі запланаваны на 23 красавіка. Другі тур адбудзецца ў выпадку, калі ў першым ніводзін з кандыдатаў не здолее набраць больш за палову галасоў выбаршчыкаў, і пройдзе 7 траўня, перадае ВВС.

Сацыялагічныя апытанні ў апошні час прадракалі Ле Пен упэўнены выхад у другі тур, у якім, зрэшты, яе шанцы ацэньваюцца песімістычна. Галоўны канкурэнт лідаркі “Нацыянальнага фронту” — былы прэм’ер Францыі Франсуа Фіён, прадстаўнік правацэнтрысцкага кірунку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі