Масавыя затрыманні прайшлі ў Нацыянальным гістарычным архіве
Нацыянальны гістарычны архіў / svaboda.org
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску 16 жніўня супрацоўнікі КДБ затрымалі не менш за сем чалавек, паведамляе Радыё "Свабода". У лік затрыманых трапілі намеснік дырэктара па навуцы і загадчыкі аддзелаў.
Як распавядала Еўрарадыё, 14 жніўня новым дырэктарам архіва прызначылі Міхаіла Глушакова. Паводле інфармацыі "Нашай Нівы", раней ён доўгі час працаваў у КДБ.
Агулам у Гістарычным архіве гэта не першая хваля рэпрэсій. За папярэдні год там звольнілі з палітычных матываў больш за 15 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.