Машыніст цягніка кіеўскага метро заклікаў людзей выходзіць на Майдан
Ён папрасіў усіх, хто можа, выйсці на станцыі "Тэатральнай" і далучыцца да ўдзельнікаў акцыі пратэсту.
Як паведамляе тэлеканал ТСН, машыніст расказаў па радыёсувязі людзям пра тое, што адбылося ўначы на Майдане Незалежнасці і ў яго наваколлі, дзе сілавікі арганізавалі штурм барыкад і будынкаў. Мужчына заклікаў далучыцца да рэвалюцыі.
Адна з пасажырак напісала ў сацыяльных сетках: "Адзін з герояў сённяшняга дня для мяне — гэта машыніст на чырвонай лініі метро, які, пакуль цягнік ехаў з "Хрышчаціка" да "Тэатральнай", распавядаў людзям пра тыя падзеі, што сёння ўначы адбыліся на Майдане і заклікаў... ісці падтрымаць наш народ".
Фота — Reuters