Масква: Адзіная валюта ў Еўразійскім саюзе з'явіцца не раней 2025 года

Яна ўдзельнічала ў паседжанні камітэта Савета федэрацыі Расіі па міжнародных справах. Паводле слоў Сысоевай, пераход на адзіную валюту ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза можа адбыцца не раней за 2025 год. На сённяшні дзень гэтая тэматыка не ляжыць на стале перамоваў паміж Беларусюю, Расіяй і Казахстанам, ідуць толькі дыскусіі. Аднак адзначаецца, што адзіная валюта — гэта "наступная стадыя пасля стварэння эканамічнага саюза".

Як інфармуе РІА "Новости", прадстаўніца Міністэрства эканамічнага развіцця Расіі прывяла прыклад стварэння адзінай валюты ў Еўрасаюзе ды падкрэсліла, што ёсць у гэтым і станоўчы, і адмоўны досвед.

Нагадаем, Беларусь, Расія і Казахстан падпісалі дамову аб Еўразійскім эканамічным саюзе 29 траўня ў Астане. Ён набывае сілу 1 студзеня 2015 года.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі