Масква не верыць, што асколак у збітым "Боінгу" — ад расійскага "Бука"

Масква не верыць, што асколак у збітым "Боінгу" — ад расійскага "Бука"

Расавіяцыя заяўляе, што нідэрландскае следства не дала доказаў, што на месцы катастрофы "Боінга-777" на ўсходзе Украіны былі паражальныя элементы ад расійскай ракеты, перадае BBC.

У дакладзе камісіі Нідэрландаў, абнародаваным 13 кастрычніка, гаворыцца, што ў целах трох чальцоў экіпажа, а таксама ў абломках самалёта былі выяўленыя паражальныя элементы з нелегіраванай сталі. Яны характэрныя для баявой часткі ракеты сістэмы "Бук" (мадэль 9N314M). Боегалоўка гэтай мадэлі стаіць на ўзбраенні расійскага войска.

Ключавым рэчавым доказам, які ўказвае на мадэль ракеты, з'яўляюцца элементы профілю "двутаўр", якія нагадваюць па форме матылька.

Але намеснік кіраўніка Расавіяцыі Алег Старчавы заявіў, што Расіі паказалі толькі адзін такі элемент у форме матыля. Па яго словах, знаходка гэтага элемента не была ўнесеная ў пратакол.

Расавіяцыя лічыць, што Нідэрланды памылкова інтэрпрэтавалі як траекторыю ракеты, якая збіла малайзійскі "Боінг", так і яе мадэль. Таму Расія настойвае на пачатку новага расследавання.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі