Мастак Алесь Пушкін — пра каранавірус: з-за беднасці ў нас і праблема меншая

Мастак Алесь Пушкін — пра каранавірус: з-за беднасці ў нас і праблема меншая

Беларускі мастак Алесь Пушкін у каментары racyja.com выказаў сваё меркаванне, як беларусам перажыць часы каранавіруса. Ён кажа, што некаторыя жыхары сталіцы ўжо думаюць пра тое, каб "на некалькі тыдняў ці аж да траўня" зняць домік у вёсцы і там перачакаць.

"Беларусь — даволі прасторная краіна, у якой шмат пустых закінутых хатаў, — кажа Пушкін. — Таму можна на перыяд вымушаных вакацый з-за каранавіруса раз’ехацца па розных ціхіх кутках. Прыедзьце, парамантуйце там плот, абкапайце дрэўцы на свежым паветры, паграбіце траву".

Да таго ж, кажа мастак, нарэшце вясковыя крамы змогуць рэалізаваць прадукцыю, якая там не раскупляецца гадамі.

Алесь Пушкін жыве ў Бабры ў Крупскім раёне. Паводле яго слоў, праблемы каранавіруса ў іх "наогул няма". Калі тыя ж школьнікі ў Польшчы падчас вакацый падарожнічаюць з бацькамі па Еўропе, а значыць патэнцыйна могуць падчапіць інфекцыю, то школьнікі ў Беларусі, асабліва ў глыбінцы, ездзяць туды мала.

"У Бабры ў школе вучыцца 150 дзяцей і 30 у дзіцячым садку, — кажа Пушкін. — І, напэўна, няма ніводнага, хто б наогул выязджаў хоць адзін раз за мяжу. Таму... з-за беднасці у нас і праблема меншая. Тым больш, у вёсках".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі