Маўчанаў і Новік прызналі сваю віну, Атрошчанкаў — не! (фота)

Карэспандэнт Еўрарадыё Віталь Ругайн дзяжурыць у судзе Фрунзенскага раёна Мінска, дзе разглядаецца справа Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара Андрэя Саннікава. У звязку з ёй ідуць яшчэ два разбіральніцтвы — судзяць Змітра Новіка і Аляксандра Маўчанава.

У той жа час Андрэй Елісееў перадаваў нам звесткі з залы суда Маскоўскага раёна Мінска, дзе 1 сакавіка вельмі коратка разгледзелі і перанеслі на 10 сакавіка справу расійскіх грамадзянаў Івана Гапонава і Арцёма Брэўса. Разам з імі судзілі прадпрымальніка Дзмітрыя Мядзведзя, але разгляд яго справы таксама перанеслі на 10 сакавіка.

У залы пускаюць сваякоў, дыпламатаў і журналістаў. Шмат людзей засталося за дзвярыма судовых паседжанняў.

Чытайце анлайн Еўрарадыё з месца падзеяў:

 

Суд Фрунзенскана раёна, 17.25. У судзе абвесцілі перапынак да 10.00 2 сакавіка.

Суд Фрунзенскана раёна, 16:17. Пачынаецца прагляд відэа з плошчы (здымкі міліцыі), адвакаты прасілі перанесці прагляд на наступнае пасяджэнне, але суддзя адмовілася.

На кадрах — Рымашэўскі, які дае інтэрв’ю замежным журналістам. Падчас аднаго з інтэрв’ю на Плошчы Незалежнасці ён кажа, што «ніякіх сілавых сцэнароў з нашага боку не будзе».

Суд Фрунзенскана раёна, 16:06. Шалко не бачыў, каб дэманстранты супраціўляліся спецназу, толькі бачыў спробы дэманстрантаў адбівацца вудачкамі, іншых рэчаў у руках не бачыў.

Шалко апазнаў Атрошчанкава: нібы той піхаў натоўп на дзверы, таксама Шалко чуў, як Рымашэўскі заклікаў народ супакоіцца, а Саннікаў і Статкевіч — наадварот. Апошні, паводле яго словаў, падышоў, зазірнуў у дзверы, усміхнуўся і адышоў.

Шалко сказаў, калі дэманстранты выйшлі на праспект з Кастрычніцкай, нехта з яго рук выхапіў камеру і разбіў аб асфальт, пасля ён атрымаў новую камеру і пачаў здымаць далей.

Суд Фрунзенскана раёна, 15.31. Допыт сведкі Шалко Мікалая - эксперта крыміналістычнай камісіі Мінгарвыканама. Вёў відэаздымкі 19 снежня на плошчах Кастрычніцкая і Незалежнасці.

Шалко казаў, што Статкевіч заклікаў ісці да Адміністрацыі прэзідэнта, «каб кагосьці выкінуць з фатэля». «Даслоўна не памятаю», - сказаў сведка.

Шалко сказаў, калі дэманстранты выйшлі на праспект з Кастрычніцкай, нехта з яго рук выхапіў камеру і рабіў аб асфальт, пасля ён атрымаў новую камеру і пачаў здымаць далей.

Шалко апазнаў Атрошчанкава: нібы той піхаў натоўп на дзверы, таксама Шалко чуў, як Рымашэўскі заклікаў народ супакоіцца, а Саннікаў і Статкевіч - наадварот. Апошні, паводле яго словаў, падышоў, зазірнуў у дзверы, усміхнуўся і адышоў.

Шалко не бачыў, каб дэманстранты супраціўляліся спецназу, толькі бачыў спробы дэманстрантаў адбівацца вудачкамі, іншых рэчаў у руках не бачыў.

Суд Фрунзенскана раёна, 15.30. Новік спытаў у Антонава, чаму ён, міліцыянт, не спрабаваў спыніць біццё шкла. Антонаў сказаў, што выконваў толькі пастаўленую задачу - здымаў на камеру.

Суд Фрунзенскана раёна, 15.25. У залу суда не пусцілі журналіста Еўрарадыё і яшчэ некалькіх журналістаў, пасля перапынку. Ахова спаслалася на тое, што ў там сrончыліся месцы, хаця да перапынку ўсім журналістам месца хапіла і ніхто дадаткова не заходзіў.

Суд Фрунзенскана раёна, 15.12. Антонаў заявіў, што мітынгуючыя вырывалі шчыты ў міліцыянтаў.

Суд Фрунзенскана раёна, 15.02. Допыт сведкі Дзяніса Антонава, супрацоўніка ГУУС Мінгарвыканкама. 19.12 з 20.00 ён рабіў відэазапіс падзей на пл. Кастрычніцкая.

Антонаў засведчыў, што бачыў Атрошчанкава, Класвоўскага, Новіка, якія з натоўпам спрабавалі прарвацца ў будынак Дома ўрада. Але кажа, што Атрошчанкаў не быў у першым шэрагу людзей, якія спрабавалі прарвацца. Удары ён не наносіў па загароджах. Міліцыянт не помніць куртку, у якой быў Атрошчанкаў, але запомніў "волністую" шапку.

Суд Фрунзенскана раёна, 14.48. Допыт наступнага сведкі - афіцэра КДБ Валянціна Казыры. Казыра пазнаў у Малчынавым чалаека, які зрываў дзяржаўны сцяг на будынку КДБ 19.12.

Суд Фрунзенскана раёна, 14.37. Допыт сведкі Віталя Палякова, супрацоўніка КДБ. Ён 19.12.2010 знаходзіўся на дзяжурстве. Ён забяспечваў бяспеку на прапускным пункце ў будынак КДБ.

Палякоў кажа, што пасля 20.00 19 снежня ён убачыў вялікую масу людзей, якая рухалася па праспекце Незалежнасці. Каб не правакаваць натоўп ён сышоў унутр будынка. Ён сведчыць, што не бачыў ніякіх боек, не бачыў, каб нехта кідаў бутэлькі.

Палякоў сказаў, што пасля па загаду начальніка выходзіў з будынка КДБ, каб зняць бел-чырвона-белы сцяг і павесіць назад дзяржаўны.

Суд Фрунзенскана раёна, 14.26. Пачынаецца допыт другога сведкі - Палітыкі Валянціна, сябра Малчанава.

Палітыка кажа, што не помніць, ці тэлефанаваў яму Малчанаў з Плошчы. На большасць пытанняў сведка адказвае, што падзеі, пра якія пытаюцца, былі даўно, таму ён нічога не помніць. "Непатрэбную інфармацыб я не запамінаю", - заявіў Паліытка.

Пракурор кажа пра супярэчнасці паміж сведчаннямі Палітыкі цяпер і падчас папярэдняга следства. Зачытваецца пратакол з папярэдняга следства. З гэтых сведчанняў вынікае, што Малчанаў расказаваў Палітыку пра ўдзел у мітынгу. Сведка ўсё роўна кажа, што не помніць размовы, спасылаючыся на даўні тэрмін яе.

Суд Фрунзенскана раёна, 14:05. Працэс аднавіўся. Дапытваюць сведак. Першым дапытваюць Сяргея Сазонава, студэнта з Барысава, сябра Малчанава. Сазонаў павед аміў, што Малчанаў раней быў у арганізацыі «Зубр». Прадстаўніца абвінавачвання распытвае пра палітычныя погляды Малчанава. Сазонаў паведаміў, што Малчанаў яму тэлефанаваў 19-га з Плошчы, але ніякай канкрэтыкі не казаў.

Суд Фрунзенскана раёна, 13:05. Суд абвясціў перапынак да 14:00.

Суд Фрунзенскана раёна, 13:00. Экспертыза зафіксавала, што ў Новіка на целе няма слядоў пабоеў, якія ён мог бы атрымаць на плошчы Незалежнасці. Такім чынам ён імкнецца даказаць, што ён не ўдзельнічаў у сутычках з міліцыяй. Новік служыў у войску, мае запісы з падзякамі ў асабістай справе. У амбасадзе часткова выконваў функцыі аховы. На плошчы Незалежнасці Атрошчанкава не бачыў.

Суд Фрунзенскага раёна, 12:53. Новік пацвярджае, што бачыў Атрошчанкава толькі адзін раз, на пікеце Саннікава. Там ён даведаўся яго тэлефон, каб праз Атрошчанкава падзяліцца з Саннікавым сваёй эканамічнай праграмай. Новік адказвае на біяграфічныя пытанні. Працуе кіроўцам у амбасадзе Арабскіх эміратаў. Хацеў бы сыйсці з гэтай працы на больш высокую пасаду.

 

Суд Фрунзенскага раёна, 12:53. Новік пацвярджае, што бачыў Атрошчанкава толькі адзін раз, на пікеце Саннікава. Там ён даведаўся яго тэлефон, каб праз Атрошчанкава падзяліцца з Саннікавым сваёй эканамічнай праграмай. Новік адказвае на біяграфічныя пытанні. Працуе кіроўцам у амбасадзе Арабскіх эміратаў. Хацеў бы сыйсці з гэтай працы на больш высокую пасаду.

 

Суд Фрунзенскага раёна, 12:50. Працягваецца апытанне Новіка. Ён кажа, што яму сорамна за свае дзеянні. Яны былі неабдуманыя.

 

Суд Фрунзенскага раёна, 12:45. Новік сведчыць, што пасля таго, як сыйшоў першы ланцуг АМАПу, усе дзверы на ўваходзе ў Дом ураду былі разбітыя. Тады ён апынуўся на прыступках і рекалькі разоў ударыў па драўляных шчытах. Ударыў нагамі. Паспрабаваў іх зрушыць рукамі, але не атрымалася. Ніякіх прыладаў у руках не трымаў. Пасля сыйшоў і больш не падыходзіў да ганку Дома ўраду, бо “мітынг больш не праходзіў мірна”. Разумеючы, што можа адбыцца разгон акцыі, сыйшоў адтуль пасля таго, як прагучалі першыя заклікі не паддавацца на правакацыі.

 

Суд Фрунзенскага раёна, 12:40. Працягвае распавядаць Новік. Кажа, што бачыў, як Андрэй Саннікаў з жонкай рушылі да дзвярэй Дома ўраду, каб перадаць у ЦВК нейкі пратэст. Падыйшлі і пагрукаліся, але ніхто не адкрыў. Кажа, пайшоў туды за Саннікавым, бо было цікава.

 

Суд Фрунзенскага раёна, 12:30. Пачаўся допыт Новіка. Ён кажа, што прыйшоў паглядзець на мітынг, бо раней не быў на такіх акцыях. Даведаўся пра мітынг з медыяў і прыйшоў на яго без пэўнай мэты. Бачыў, што калі натоўп выйшаў на праспект, ніхто не абражаў супрацоўнікаў ДАІ, а яны ніяк не заміналі натоўпу. Сведчыць, што хвілінаў 40 на праспекце незалежнасці чакалі, калі туды прыедзе апаратура. Кажа, што такой мэты, як адкрыць дзверы, у яго не было. Кажа, што ўсё было мірна.

Суд Фрунзенскага раёна, 12:20. Адвакат Атрошчанкава далучыў да справы ліст наконт таго, што на момант 19 студзеня яго падабаронны супрацоўнічаў з інфармацыйным агенцтвам DELFI.

Суд Фрунзенскага раёна, 12:15. Атрошчанкаў кажа, што асабіста не браў удзел у беспарадках, і ўвогуле тое, што адбылося на плошчы Незалежнасці складана лічыць масавымі беспарадкамі. Не было падпалаў, пагромаў, узброенага супрацьдзеяння міліцыі. Атрошчанкаў сыйшоў з плошчы каля 0:00, калі распачаўся “хапун”.

Суд Фрунзенскага раёна, 12:10. Працягваецца допыт Аляксандра Атрошчанкава. Ён кажа, што падыйшоў да помніка Леніна і ўбачыў там кандыдатаў у прэзідэнты і журналістаў. Пасля звярнуў увагу на групу людзей, якая рухалася да дзвярэй Дома ўраду. У групе было блізу 20 чалавек. Атрошчанкаў кажа, што побач з імі вельмі хутка апынулася камера СТВ. Сам ён у гэты час стаяў ля помніка Леніна і стрымліваў журналістаў, якія праходзілі па прыступкам да кандыдатаў. Калі АМАП выйшаў да Дома ўрада ў першы раз, знаходзіўся на прыступках для Дома ўраду. Не чуў, каб кандыдаты заклікалі ісці да ўваходу.

Аляксандр Атрошчанкаў


Суд Фрунзенскага раёна, 12:05. Атрошчанкаў кажа, што прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу як журналіст, каб асвятляць мітынг. Ведаў, што кандыдаты плануюць мірную акцыю, але яна не санкцыянаваная. “Як журналіст, ці заклікалі вы людзей?” — пытаецца пракурор. Атрошчанкаў адказвае, што нікога не заклікаў. Кажа, што на Кастрычніцкай плошчы кандыдаты ў прэзідэнты распавядалі пра тое, што адбывалася на ўчастках. Пасля ён разам з Саннікавым пайшоў на плошчу Незалежнасці, але згубіў яго ў натоўпе і далей ішоў адзін. Хадзіў па плошчы Незалежнасці і глядзеў, што адбываецца, ацэньваў колькасць людзей.

Суд Фрунзенскага раёна, 11:55. Пачалося апытанне Атрошчанкава. Ён кажа, што з Маўчанавым і Новікам знаёмы не быў. Маўчанава бачыць упершыню. Новіка бачыў у верасні, той задаваў яму пытанні па прэзідэнцкай праграме Андрэя Саннікава. Пракурор запытаўся, адкуль у Новікава ёсць тэлефонны нумар Атрошчанкава. Атрошчанкаў адказаў, што не ведае.

Суд Фрунзенскага раёна, 11:50. Маўчанаў адказвае на пытанні адваката. Кажа, што не бачыў, каб міліцыя замінала разбіваць дзверы Дома ўраду.

Суд Фрунзенскага раёна, 11:45. Маўчанаў распавядае, як убачыў Віталя Рымашэўскага, які спрабаваў спыніць натоўп. Пасля сыйшоў з плошчы Незалежнасці і з’ехаў у Барысаў. А Новікава і Атрошчанкава ўпершыню ўбачыў у залі суда. Перад тым, як пайсці на Кастрычніцкую плошчу, выпіў 2 бакалы піва, але на мітынгу быў цвярозы.  “Гэта былі беспарадкі і хуліганства, і мне не варта было ў іх удзельнічаць”, — рэзюмаваў Маўчанаў. І дадаў, што яго бацькі — пенсіянеры, і ў сям’і працуе толькі ён адзін. З 17 гадоў.

Суд Фрунзенскага раёна, 11:40. Працягвае Маўчанаў. Хто выступаў — не бачыў. Пазнаў толькі Калякіна. Пасля ўбачыў, як натоўп ізноў рушыў да дзвярэй. На гэты раз людзей было шмат. Пачуў гук разбітага шкла. Дзверы былі пабітыя. Зрабіў некалькі ўдараў па драўляных шчытах. Дастаў аскепак шкла з дзвярэй, каб ён нікога не траўмаваў. Пракурор запытаўся ў Маўчанава, што менавіта ён зрабіў з кавалкам шкла. Маўчанаў адказаў, што закінуў яго за агароджу.

Суд Фрунзенскага раёна, 11:35. Малчанаў: некалькі разоў ударыў па дзвярах Дома ўрада, але не пашкодзіў іх. Ударыў нагой. Але калі пачуў, што гэта правакацыя, адыйшоў ад дзвярэй метраў на сто.

Суд Фрунзенскага раёна, 11:30. Маўчанаў працягвае адказваць на пытанні пракурора. Кажа, што пасля падбег да другога сцяга, садраў яго і кінуў на зямлю. Пасля залез на трактар, каб паглядзець, колькі людзей. Не ўбачыў ні пачатку, ні заканчэння калоны. Пасля сустрэў сваіх знаёмых і ўбачыў групу людзей, якія кіраваліся да Дома ўрада. Далучыўся да іх.

Суд Фрунзенскага раёна, 11:20. Маўчанаў кажа, што прыйшоў на Кастрычніцкую плошчу каля 20:0019 снежня. Адтуль накіраваўся ў бок плошчы Незалежнасці. Калі праходзіў побач з будынкам КДБ — пачуў, як хлопцы побач кажуць, што калі б яны былі вышэйшыя — садралі б сцяг. А паколькі Маўчанаў высокі — ён вырашыў садраць яго сам. На эмоцыях. Гэта быў хуліганскі ўчынак, кажа Маўчанаў.

Суд Фрунзенскага раёна, 11:15. Адбываецца допыт Маўчанава. Ён кажа, што прыехаў у Мінск, каб узяць удзел у акцыі, на аўто чалавека, прозвішча якога не ведае. Рашэнне паехаць прыняў 18 снежня, бо быў не згодны з палітыкай прэзідэнта. Пракурор пытаецца, ці прапаноўваў яму хто-небудзь удзел у акцыі. Маўчанаў адказвае, што такіх прапановаў не было.

Суд Фрунзенскага раёна, 11:09. Маўчанаў часткова прызнаў сваю віну. Атрошчанкаў не прызнаў сваю віну.

Суд Маскоўскага раёна, 11:07. Працяг разгляда справы Дзмітрыя Мядзведзя. Суддзя абвяшчае, што паседжанне перанесенае на 10 сакавіка, як і суд над Гапонавым і Брэўсам. Суд матывуе гэты крок неабходнасцю азнаёміцца з новымі абставінамі справы.

Суд Фрунзенскага раёна, 11:05. Пракурор кажа, што Атрошчанкаў каля 22:15 пашкодзіў дзверы Дома ўраду. Пры гэтым зрабіў не менш за 1 удар рукой. У зале — смешкі.

Суд Фрунзенскага раёна, 11:03. Пракурор сцвярджае, што Новік прыняў актыўны ўдзел у беспарадках. Зрабіў не менш за 29 удараў па дзвярах Дома ўраду.

Суд Фрунзенскага раёна, 10:58. Пракурор перайшоў да абвінавачвання Маўчанава. Па яго словах, у стане алкагольнага аб’янення ён сарваў два сцягі з будынка КДБ. Адным ударыў па зямлі. Пасля ў змове з іншымі двума людзьмі ўдзельнічаў у беспарадках.

Аляксандр Атрошчанкаў

Суд Фрунзенскага раёна, 10:56. Новік у хадайніцтве напісаў, што шчыра прызнае сваю віну, і даў паказанні. Але суд адмовіўся змяняць меру ўтрымання.

Суд Фрунзенскага раёна, 10:51. Паседжанне па справе Івана Гапонава і Арцёма Брэўса ізноў перанесенае. На гэты раз — на 10 сакавіка Суддзя абвясціла перапынак для азнаямлення з пакетам дакументаў па пацярпелых міліцыянтах, якія прадставіў пракурор. 

Суд Маскоўскага раёна, 10:50. Новік хадайніцтвуе пра змену меры ўтрымання. Пракурор супраць. Суд ізноў сыйшоў у пакой для паседжанняў.

Суд Маскоўскага раёна, 10:46. Маўчанава судзяць па арт. 370 Крымінальнага кодэска (Ганьбаванне дзяржаўнай сімволікі). Атрошчанкава і Новіка — па арт. 293 (масавыя беспарадкі)

Суд Фрунзенскага раёна, 10:44. Грамадзянскі пазоў у дачыненні Маўчанава, Новіка і Атрошчанкава спынены.

Суд Маскоўскага раёна, 10:33. Згодна са словамі пракурора, Гапонаў і Брэўс аказвалі ўзброены супраціў, білі міліцыянтаў і імкнуліся патрапіць у Дом ураду. Адзін з праваахоўнікаў атрымаў страсенне мазгоў, яшчэ аднаму разбілі вусны.

Зміцер Новік

Суд Фрунзенскага раёна, 10:30. Каротка апытаныя Маўчанаў, Новік і Атрошчанкаў. Іх абаронцы заявілі хадайніцтва пра спыненне справы па грамадзянскай позве за пабітае шкло Дома ўраду. Суддзя ўзяла паўзу і выйшла ў пакой для парадаў.

Суд Маскоўскага раёна, 10:29. Па справе Брэўса і Гапонава з’явілася 15 пацярпелых супрацоўнікаў міліцыі. 
Дзяржаўны абвінаваўца распавёў пра 15 пацярпелых супрацоўнікаў праваахоўных органаў і перадаў суддзі пакет дакументаў па кожным (копія пратакола допыту, копія медэкспертызы). Хадайніцтва аб прызнанні іх пацярпелымі задаволенае і далучанае да справы.

Суд Фрунзенскага раёна, 10:20. Суддзя Алена Рудніцкая з'явілася ў залі. Суд над Дзмітрыем Мядзведзем пачынаецца.

Суд Фрунзенскага раёна, 10:15. Разгляд справы Дзмітрыя Мядзведзя не пачаўся. Пракурор на месцы, але адсутнічае суддзя.

Суд Маскоўскага раёна, 10:15. Пракурор у сваёй прамове ўзгадвае прозвішчы 6 супрацоўнікаў міліцыі, якія ўвечары 19 снежня атрымалі траўмы на плошчы Незалежнасці. На судзе прысутнічаюць расійскія дэпламаты, праваабаронцы і жунралісты буйных тэлеканаў.

Суд Фрунзенскага раёна, 10:10. Суд забараніў фота- і відэаздымкі, хаця ўсе былі не супраць, акрамя дзяржаўнага абвінаваўцы. У суд не пусцілі Аляксандра Мілінкевіча, але на паседжанні прысутнічае прадстаўнік амбасады ЗША.

Суд Маскоўскага раёна, 10:10. Абвінавачванні, якія пракурор прад'яўляе Гапонаву і Брэўсу, не змяніліся. Гэта па-ранейшаму ўдзел у масавых беспарадках (арт. 293 ч. 2).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі