Мая Санду: "Расія пагрузіла Малдову ў цемру"

"Вайна Расіі ва Украіне забівае людзей, разбурае жылыя дамы і энэргетычную інфраструктуру" / newsmaker.md
"Вайна Расіі ва Украіне забівае людзей, разбурае жылыя дамы і энэргетычную інфраструктуру" / newsmaker.md

23 лістапада на фоне чарговага маштабнага расійскага ракетнага абстрэлу Украіны ў большасці раёнаў Малдовы (у тым ліку часткова ў Кішынёве) адбыліся перабоі з электраэнергіяй. Ідуць аднаўленчыя працы. Пра гэта паведамілі ва ўрадзе, піша newsmaker.md.

"Расія пагрузіла Малдову ў цемру, заявіла прэзідэнт краіны Мая Санду. — Вайна Расіі ва Украіне забівае людзей, разбурае жылыя дамы і энэргетычную інфраструктуру... Мы не можам давяраць рэжыму, які пакідае нас без святла і цяпла, які наўмысна забівае людзей толькі для таго, каб трымаць іншыя народы ў галечы і прыніжэнні. Як бы ні было цяжка цяпер, наш адзіны шлях, будучы шлях Малдовы павінен быць у напрамку вольнага свету".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі