Майк Джонсан абраны спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША
Новы спікер Майк Джонсан
Рэспубліканец Майк Джонсан абраны спікерам Палаты прадстаўнікоў ЗША. Падчас галасавання ён атрымаў неабходныя 217 галасоў.
Майк Джонсан — блізкі паплечнік Дональда Трампа. Ён з тых кангрэсменаў, хто сумняваўся ў справядлівасці выбараў у ЗША, галасаваў супраць буйнога пакета падтрымкі Украіны, выступае за забарону абортаў і абмежаванні для ЛГБТ.
Рознагалоссі сярод рэспубліканцаў 3 кастрычніка прывялі да адстаўкі былога спікера Кевіна Макарці (палата адхіліла спікера ўпершыню ў гісторыі) і сарвалі спробы двух патэнцыйных яго пераемнікаў узначаліць палату: Стыва Скаліза і Джыма Джордана. Вакуум у кіраўніцтве абцяжарваў працу Кангрэса, якому неабходна ўхваліць вайсковую дапамогу Ізраілю і Украіне, прагаласаваць за бюджэт не пазней за 17 лістапада, адзначае "Голас Амерыкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.