МАЗ выпусціў токены на $2 млн, каб у спартыўнай каманды былі грошы на ралі
МАЗ на спаборніцтвах / maz.by
23 сакавіка МАЗ выпусціў у абарачэнне токены на $2 млн. У White paper да выпуску гаворыцца, што "асноўнай мэтай прыцягнення рэсурсаў у рамках гэтага ICO ёсць фінансаванне спартыўнай каманды"МАЗ-СПОРТаўта".
— У планах каманды ўдзел у найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах, такіх як "ДАКАР", "Шаўковы шлях", "Золата Кагана", "Сімбірскі тракт", — паведамляецца ў прэс-рэлізе Finstore.by — інвестыцыйнай пляцоўкі, на якой ажыццёўлены выпуск токенаў.
Усяго выпушчана 20 тысяч токенаў коштам $100 кожны. Працэнтная стаўка па іх — 6% гадавых.
Да 25 сакавіка было прададзена 11 токенаў.
Гэта ўжо другое размяшчэнне МАЗа на Finstore.by. Першы выпуск адбыўся ў лістападзе 2019 года. Было выпушчана токенаў на $3 мільёны пад 5,5% гадавых з тэрмінам абарачэння тры гады. З іх выкупілі токенаў на $521 тысячу, або 17% ад агульнага аб'ёму эмісіі. Токены МАЗа набылі 68 інвестараў.
Тады завод шукаў сродкі для фінансавання бягучай дзейнасці, павелічэння загрузкі вытворчых магутнасцяў і стварэння дадатковых рабочых месцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.