Мазырскі НПЗ ідзе на рамонт у чэрвені, а не ў траўні
Прадукцыю для экспарту на прадпрыемстве нарыхтуюць загадзя / mnpz.by
Скарачэнне паставак, пра якое кажуць у "Транснафце", звязвалі з планавым капрамонтам, які ў траўні павінен быў пачацца на Мазырскім НПЗ. Аднак, як паведаміла Еўрарадыё крыніца ў НАУ, капрамонт ссоўваецца на два тыдні — і замест 15 траўня пачнецца 1 чэрвеня.
— Сёлета капрамонт будзе з 1 чэрвеня, — кажа намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, персанале і сацыяльным развіцці Мазырскага НПЗ Генадзь Цецярук. — Усе дамовы на пастаўку нафтапрадуктаў будуць выкананыя, як і папярэднія чатыры месяцы, і мы не сарвём паставак.
Перанос рамонту можа быць звязаны з чуткамі, што "Нафтан" у траўні атрымае ўсяго 50 тысяч тон нафты (у красавіку было 600 тысяч тон). А адначасовая недазагрузка "Нафтана" і спыненне Мазырскага НПЗ на рамонт пагражаюць перабоямі з палівам на беларускіх АЗС. Улады адмаўляюць магчымасць такога павароту падзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.