Мазырскія ўлады закупілі значкі па рэкорднай цане

Планавалася, што значкі вырабяць з срэбра, латуні і родыя

Планавалася, што значкі вырабяць з срэбра, латуні і родыя / mazyr.by

Мазырскія ўлады купілі 250 значкаў па рэкорднай цане. На гэта было патрачана 22500 рублёў бюджэтных грошай. Кожны значак абышоўся ў 90 рублёў. Райвыканкам аб'яўляў аж тры дзяржаўныя закупкі, заўважыў "Флагшток".

Уручэнне значкаў ўлады прымеркавалі да нядаўняга святкавання 100-х угодкаў Мазырскага раёна. Узнагароджвалі чыноўнікаў, дэпутатаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, ветэранаў працы і праваслаўных святароў.

Вырабілі дарагія значкі на гомельскім прадпрыемстве "Крышталь". 

Мазырскія ўлады закупілі значкі па рэкорднай цане

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі