Медык: сілавікі часам баяцца назваць лекару месца працы

Медык: сілавікі часам баяцца назваць лекару месца працы

Сілавікі ў Беларусі часам баяцца лекару назваць месца працы. Таму яны нават гатовыя адмовіцца ад таго, каб ім выпісвалі даведкі. Пра гэта ў інтэрв'ю nn.by распавёў Мікіта Салавей, дацэнт кафедры інфекцыйных хвароб БДМУ, які каля пяці гадоў адпрацаваў галоўным інфекцыяністам Мінска.

"Сёння чым больш людзей [у Беларусі] спрабуюць рэпрэсаваць, тым больш уцягваецца ў пратэст, — кажа Салавей. — Бо пакутуе ж не адзін чалавек, а яго блізкія, сваякі. І такім чынам проста адбываецца эскалацыя фарміраванняў пратэсных настрояў".

Медык называе тактыку ўладаў "тупіковай": "Спрабаваць вырашыць усё сілай замест таго, каб сесці за стол перамоваў і паспрабаваць адшукаць прымальнае для двух бакоў рашэнне". Мікіта Салавей падкрэслівае, што гэта патрэбна і тым жа сілавікам, якія "ўжо нармальна жыць не могуць". "Часам нават гатовыя адмовіцца ад таго, каб ім выпісвалі даведкі, толькі б не казаць, дзе працуюць, — распавядае ён. — А доўга ж так жыць нельга. І такое ж стаўленне да іх з боку суседзяў, нават некаторых сваякоў".

У Беларусі дагэтуль няма ніводнай крымінальнай справы, распачатай у дачыненні сілавікоў за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. У той жа час судзяць сотні пратэстоўцаў, у тым ліку за абразы міліцыянераў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі