Медыка шпіталя МУС арыштавалі на 15 сутак

Медыка шпіталя МУС арыштавалі на 15 сутак

Медыка шпіталя МУС Андрэя Шаўчука арыштавалі на 15 сутак, паведамляе тг-канал @viasnanazirae. Яго затрымалі 27 сакавіка на вуліцы Варанянскага амапаўцы "для высвятлення асобы", а пасля склалі пратакол за непадпарадкаванне , бо нібыта "упіраўся, хапаўся рукамі".

29 сакавіка адміністрацыйную справу разглядаў суд Кастрычніцкага раёна Мінска. Шаўчук віну сваю не прызнаў і сцвярджаў, што яго неабгрунтавана затрымаў АМАП. На судзе сведчыў міліцыянер Собалеў, які не памятаў, як быў апрануты Шаўчук і што ён быў з роварам.

Рашэнне аб арышце вынес суддзя Аляксандр Рудэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі