Мельнікаў: гісторыя на беларускім грунце і без ідэалагічнай шалухі — мая ідэя

Мельнікаў: гісторыя на беларускім грунце і без ідэалагічнай шалухі — мая ідэя

22 лютага ў эфіры Еўрарадыё — кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў.


Беларусы, на жаль, не былі заўсёды галоўнымі актарамі сваёй гісторыі. Вельмі часта за нас вырашалі, як нам жыць, з кім сябраваць, а з кім — ваяваць. Бывала нават так, што далёка не кожны беларус разумеў, што калі ён гаспадар у сваёй краіне, то ён можа вырашаць лёс сваёй краіны. Дзеля таго каб сёння разуменне гэтага прыйшло, беларусам трэба гэта разуменне даць і навучыць іх на тых памылках, на якіх не навучыліся нашы продкі, перакананы Ігар Мельнікаў.


Пра тое, якое значэнне для будучыні мае веданне гісторыі, ці ёсць падабенства паміж Беларуссю сённяшняй і Беларуссю 30-х гадоў мінулага стагоддзя, а таксама пра значэнне мовы і нацыянальных сімвалаў для ўзмацнення нацыі мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Мельнікавым.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі